У 2018 годзе ў Беларусі можна чакаць рост ВУП

15 мая 2017

У эканоміцы Беларусі ў пачатку года намецілася стабілізацыя. У 2018 годзе можна чакаць рост ВУП. Сёння новыя звесткі паведамілі спецыялісты Сусветнага банка. Згодна з аглядам, у наступным годзе рост валавога ўнутранага прадукту складзе 0,7%, у 2019-м – больш за 1%. Станоўчая дынаміка, згодна з разлікамі Сусветнага банка, адбудзецца дзякуючы аднаўленню экспарту. Як адзначаецца, на Беларусь вельмі ўплываюць знешнія фактары. Каб мінімізаваць гэты ўплыў, эканамісты банка раяць накіроўваць рэсурсы на падтрымку сваіх прадпрыемстваў - у павышэнне іх канкурэнтаздольнасці і прадукцыйнасці.

Ян Чул Кім, кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі: "Беларусь найбольш індустрыяльная і добра развітая краіна на фоне іншых дзяржаў са сярэднім узроўнем даходу. Вам варта прадоўжыць мадэрнізацыю, гэта вельмі важна. Апошнім часам Беларусь актыўна займаецца тэхнічным пераўзбраеннем прадпрыемстваў. Але таксама трэба звярнуць увагу і на мадэрнізацыю працэсаў кіравання кампаніямі. Акрамя гэтага, мы рэкамендуем у галіне сельскай гаспадаркі вырабляць прадукцыю з больш высокай дабаўленай вартасцю".

Як упэўненыя эканамісты банка, аснову для паскоранага росту даходаў дапаможа закласці дыверсіфікацыя экспарту. А асноўным капіталам Беларусі эксперты назвалі кадры і выгаднае геаграфічнае становішча.