У 140 краінах на гэтым тыдні актыўна абмяркоўваюць тэму прыватнага бізнесу

19 ноября 2013
Зоркі прадпрымальніцтва прыбылі ў Беларусь яшчэ напярэдадні. І сёння ў Мінску ў рамках сусветнага Тыдня прадпрымальніцтва адкрыўся спецыялізаваны форум. Больш за 30 спікераў даюць майстар-класы як прадпрымальнікам-пачаткоўцам, так і вопытным беларускім бізнесменам. Адной з галоўных тэм, якая зараз актыўна абмяркоўваецца ў экспертаў, новы кірунак у прыватным бізнесе пад назвай Дызайн-мышленне.

Актыўныя дыскусіі нашых і міжнародных экспертаў прадоўжацца да 24 лістапада. Сённяшні дзень прысвечаны буйному бізнесу, які скіраваны на рост у сусветным маштабе. Другі дзень форуму, што пройдзе заўтра, будзе прысвечаны інвестыцыям і стартапам.