Узбекістан разлічвае на пераадоленне мільярднага бар'ера ва ўзаемным гандлі з Беларуссю

24 июля 2019
Узбекістан разлічвае на пераадоленне мільярднага бар'ера ва ўзаемным гандлі з Беларуссю ўжо ў найбліжэйшыя гады. Падмогай таму - вялізны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў нашай краіне Насірджан Юсупаў. Вядомая дата першага афіцыйнага візіту ў Мінск Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мерзіёева. Ён адбудзецца з 31 ліпеня па 1 жніўня. А папярэднічаць яму будзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску 29-30 ліпеня. Па выніках Форуму рэгіёнаў чакаецца падпісанне некалькіх міжрэгіянальных пагадненняў, а таксама профільных кантрактаў. Асаблівыя надзеі Ташкент ускладае на супрацоўніцтва ў IT-сферы, у якой Беларусь дасягнула прызнаных поспехаў.