Павялічыць сезонны асартымент прадукцыі і пашырыць геаграфію экспарту

30 апреля 2015

Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці сталічнага рэгіёна робяць акцэнт не толькі на высокай якасці прадукцыі, але і на новых мадэлях адзення. Пра гэта сёння расказалі ў адным з гіпермаркетаў сталіцы, дзе гэтымі днямі праходзіць вялікая прэзентацыя і продаж калекцый дзіцячага адзення, зробленага ў Салігорску і Жодзіна. Пакупнікам прапануюць тавары са скідкай.

Прадукцыя прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці прадстаўлена не толькі на ўнутраным рынку, але і ў розных рэгіёнах Расіі, а таксама ў краінах Балтыі і Еўрасаюза.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя