Павялічыць аб'ёмы ўзаемнага гандлю да мільярда долараў

3 апреля 2013

Беларусь і Ніжагародская вобласць Расіі плануюць  за два  найбліжэйшыя гады павялічыць аб'ёмы ўзаемнага гандлю да мільярда долараў. Свой намер бакі пацвердзілі сёння дакументальна па выніках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва. Па словах губернатара Ніжагародскай вобласці Валерыя Шанцава,  дасягнутыя ў Мінску  дамоўленасці прадугледжваюць  развіццё  ўзаемадзеяння ў машынабудаванні, металургіі, радыёэлектроніцы, хіміі  і нафтахіміі, фармацэўтыцы, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. А з улікам таго, што ў 2018 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе пройдзе частка  матчаў чэмпіянату свету па футболе, беларускі бок гатовы прапанаваць свае паслугі ў рэалізацыі інфраструктурных праектаў, будаўніцтве жылля.


(Уладзімір Сямашка, першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі)


(Валерый Шанцаў, губернатар Ніжагародскай вобласці Расіі)


Кіраўнік Ніжагародскай вобласці паведаміў таксама,  што падчас візіту ў Мінск узгоднены пытанні па пастаўцы беларускіх кампанентаў  для вытворчасці  спецтэхінкі ў гэтым расійскім рэгіёне. Сума заказу складае каля 4 мільярдаў расійскіх рублёў.