І сёння зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, асноўныя палажэнні якой адобраны VI Усебеларускім народным сходам. Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Развіццё Беларусі будзе засноўвацца на такіх прыярытэтах, як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр, накіраваных на ўмацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам, дзяржавай і бізнесам. Прадугледжана вырашэнне найбольш актуальных для кожнага грамадзяніна пытанняў. Гэта даходы, занятасць, даступнае жыллё, бяспечны транспарт, даступныя і высокатэхналагічныя паслугі ў ахове здароўя, якасная адукацыя, развіццё рэгіёнаў. Асновай для дабрабыту людзей стане рост даходаў больш як на 20 %.
Зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады
29 июля 2021













