Зацверджаны бюджэт Мінска на 2020 год

24 декабря 2019
Бюджэт сталіцы на будучы год  зацвердзілі ў мэрыі. У інвестыцыйнай праграме Мінска амаль 400 аб'ектаў, сярод якіх такія маштабныя праекты, як будаўніцтва трэцяй лініі метро. Аб гэтым сёння расказалі на сесіі Мінскага гарсавета дэпутатаў, у якой прыняла ўдзел і Наталля Качанава. Старшыня верхняй палаты парламента ў прыватнасці завастрыла ўвагу на вырашэнні праблемы даўгабудаў. У Мінску ў наступным годзе з сацыяльна значных аб'ектаў з прыцягненнем бюджэту ўзвядуць некалькі паліклінік, дзіцячых садоў і пажарных дэпо.