Сабраць ураджай і гарантаваць харчовую бяспеку. Аграрыі цэнтральнага раёна цяпер актыўна нарыхтоўваюць бульбу. Апрацавана больш за 80 працэнтаў плошчаў. Так, у гаспадарцы "Усход" Мінскага раёна другі хлеб дае 600 цэнтнераў з гектара. З палёў ураджай адпраўляюць на сартаванне: ачышчаць клубні дапамагае аўтаматызаваны канвеер, пасля чаго бульба паступае ў камеру захоўвання. Штодня туды закладваюць каля 400 тон.
Гаспадарка "Усход" найбуйнейшая ў раёне па вырошчванні бульбы. Пад другі хлеб тут адведзена 300 гектараў. Працуюць з беларускай і нямецкай селекцыяй. Сабраць плануюць 12 тысяч тон.













