Умацаваць эканамічнае ўзаемадзеянне. Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прэм'ерам Малдовы

12 декабря 2017

Мінск мае намер значна падняць узровень эканамічнага ўзаемадзеяння з Кішынёвам.

Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Малдовы. Павел Філіп узначальвае ўрад з 2016. За апошнія паўгода гэта ўжо другога яго гутарка з Аляксандрам Лукашэнкам. Асаблівая ўвага падчас цяперашніх перамоў нададзена эканоміцы. У гандлі з краінамі СНД Малдова займае пятае месца ў экспарце і трэцяе ў імпарце. Па выніках мінулага года тавараабарот Мінска і Кішынёва наблізіўся да чвэрці мільярда долараў.

Сёлета краіны адзначаюць чвэрць стагоддзя ўстанаўлення дыпадносін. У Малдове дзейнічае зборка беларускіх тралейбусаў, у тым ліку і бесправадных, а таксама трактароў. У наступным годзе краіны арганізуюць сумеснае прадпрыемства па разліве малдаўскага віна і каньяку ў Мінску. Планы амбіцыйныя. Гаворка ідзе аб арганізацыі зборачных вытворчасцяў, стварэнні новых прадпрыемстваў у машынабудаванні, супрацоўніцтве ў сферы дарожнага будаўніцтва, трактарабудавання, сельскай гаспадаркі.

Канструктыўны дыялог з Малдовай адзначаны на ўсіх узроўнях. Гэта ў ліпені чарговы раз падкрэслілі на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон. Палітыкі бачыліся на адкрыцці "Славянскага базара". На перамовах у Віцебску асноўную ўвагу надалі эканоміцы і актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Гучалі і найбліжэйшыя мэты - тавараабарот да паўмільярда долараў.

Гэтая лічба - адна з прыярытэтных задач на наступны год. Зараз краіны ствараюць абноўленую карту супрацоўніцтва. Новыя праекты абвесцяць на пасяджэнні міжурадавай камісіі. Яно запланавана на першую палову 2018 у Малдове.