Улан-Батар гатовы павялічыць закупкі беларускай сельгастэхнікі

4 июня 2018

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Манголіі на сустрэчы з кіраўніком беларускага МЗС. Дамдыны Цагтбаатар падкрэсліў, што нашу прадукцыю ў яго рэспубліцы ўсе ведаюць - гэта сапраўды добрыя брэнды, асабліва машынабудаўнічыя. Уладзімір Макей прапанаваў запоўніць прабелы ў эканамічным супрацоўніцтве, бо ёсць новыя сферы, дзе можна дасягнуць максімальнага выніку. Пасля сустрэчы бакі падпісалі некалькі міждзяржаўных дакументаў.

Адзначым, міністр замежных спраў Манголіі прабудзе ў Беларусі тры дні. Гэта першы за 17 гадоў афіцыйны візіт на такім узроўні. Сёння ў праграме было месца і гістарычнай памяці. Высокі госць усклаў кветкі да манумента на плошчы Перамогі ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.