Украінскі бок сёння выказаў зацікаўленасць у беларускай тэхніцы

13 сентября 2013

Экалагічна чысты транспарт больш цесна звяжа Мінск і Кіеў. Украінскі бок сёння выказаў зацікаўленасць у беларускай тэхніцы. Нагадаем, з афіцыйным візітам у Мінску знаходзіцца дэлегацыя на чале са старшынёй кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Аляксандрам Паповым. Падчас наведвання холдынга Белкамунмаш граданачальнік Кіева акрэсліў перспектыўныя сферы двухбаковага супрацоўніцтва.


Па выніках візіту атрымана дамоўленасць, што сёлета паміж Мінскам і Кіевам будзе падпісаны дагавор аб пабрацімскіх адносінах.