Указ Прэзідэнта № 70: мэта - загрузіць перапрацоўчыя прадпрыемствы сыравінай

27 февраля 2020
Нарасціць аб'ёмы выпуску сельгаспрадукцыі і загрузіць перапрацоўчыя прадпрыемствы. На гэта накіраваны Указ Прэзідэнта  "Аб развіцці АПК Віцебскай вобласці". На поўначы краіны створаныя сем аграпрамысловых аб'яднанняў, у якія ўваходзяць 130 вытворцаў збожжа, малака і мяса. На чале стаяць вытворцы канчатковай прадукцыі - Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат, Верхнядзвінскі масласырзавод, Віцебскі мясакамбінат, адкрытае акцыянернае таварыства "Малако" горада Віцебска, Пастаўскі малочны завод, Аршанскі малочна-кансервавы і Полацкі малочны камбінаты. Такім чынам, ствараецца ланцужок "ад поля да прылаўка". Указ прадугледжвае шэраг ільгот і прэферэнцый для ствараемых аграхолдынгаў. Так, па некаторых даўгах аграрыі атрымліваюць растэрміноўку выплаты да 15 гадоў.

Аграпрамысловае аб'яднанне на чале з Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінатам узначаліў былы кіраўнік Сенненскага раёна Васіль Чарэднік. З калектывам яго пазнаёміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. 

Мікалай Шарстнёў, старшыня Віцебскага аблвыканкама: "Трэба стварыць умовы за вельмі кароткі прамежак часу для абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскагаспадарчых арганізацый Віцебскай вобласці, за кошт гэтага павялічыць аб'ёмы сыравіны, загрузіць перапрацоўчыя прадпрыемствы і атрымаць максімальную эфектыўнасць вытворчасці".

Замацаванне кадраў на сяле і падтрымка маладых спецыялістаў

Указ Прэзідэнта "Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці" таксама накіраваны на замацаванне кадраў на сяле і падтрымку маладых спецыялістаў. Так, для апошніх будзе пабудавана новае жыллё, а падчас навучання ў ВНУ студэнты-мэтавікі будуць атрымліваць другую стыпендыю ад будучага працадаўцы.