Згоншчыка жоўтага фургона затрымалі ў Лагойскім раёне

18 марта 2020
Сапраўдны экшэн у галівудскім стылі, але на беларускіх дарогах. ДАІ апублікавала відэа пагоні са стральбой  і затрыманнем. Падзеі разгарнуліся напярэдадні, пасля таго як у дзяжурную часць жыхар Брэсцкага рэгіёна заявіў аб выкраданні яго машыны. Знайсці жоўты Volkswagen Transporter атрымалася ўжо ў Лагойскім раёне - машына ехала па трасе М3 у кірунку Віцебска. Вадзіцель патрабаванням спыніцца не падпарадкаваўся. Як паведамляе Telegram-канал МУС, пасля папярэджанняў слоўных і стрэлаў у паветра, пачалі стрэлы  па аўтамабілі. Ужо на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей інспектарам атрымалася падазроны аўтамабіль літаральна заціснуць у ціскі, тады вадзіцель спыніўся і паспрабаваў схавацца ў лесе.

Падазронаму далёка ўцячы  не атрымалася, яго затрымалі аператыўнікі. Высветлілася, што гэта 50-гадовы жыхар Віцебскай вобласці, раней ён быў судзімы. А фургон, паводле папярэдняй інфармацыі, выкраў  напярэдадні ўначы з неахоўнай стаянкі на Партызанскім праспекце ў Брэсце. Мужчына ў ізалятары. Узбуджана крымінальная справа.