Паглыбленне адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам абмяркуюць сёння ў Мінску

10 марта 2015

Узначаляць пасяджэнне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве першыя віцэ-прэм'еры дзвюх краін. Асноўнае пытанне - узгадненне дакументаў, якія плануецца падпісаць падчас візіту прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў Беларусь. Які, дарэчы, запланаваны на гэты год.