Удзельная вага несыравінных тавараў ва ўзаемным гандлі ў ЕАЭС расце

19 марта 2018

Прагназуецца, што сёлета тэндэнцыя захаваецца. І тут ёсць сур'ёзныя перспектывы для эканамічнага росту.

Пра гэта заявіў кіраўнік калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян у "Галоўным эфіры". Сёння пяцёрка нацэленая на стварэнне агульных еўразійскіх брэндаў. ЕЭК вызначыла 12 кірункаў для сумеснай рэалізацыі праектаў. Яны дазволяць разам выйсці на знешнія рынкі.

Тыгран Саркісян, старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі: "Першы кірунак, ініцыятыва прыйшла да нас ад бізнесу - гэта электратэхнічная прамысловасць, святлотэхнічная галіна, дзе ёсць прадпрыемствы, якія традыцыйна паміж сабою працавалі і якія сёння хочуць скарыстацца кааперацыйнымі сувязямі і сфарміраваць першы еўразійскі брэнд. Мы вядзем інтэнсіўныя перамовы з ювелірамі, у якіх таксама ёсць цікавасць стварыць агульны брэнд, гэта азначае, што мы павінны звесці пазіцыі ў гэтай сферы пяці краін".

Паралельна ЕАЭС складае пагадненні аб зоне свабоднага гандлю з трэцімі краінамі. На чарзе - Кітай і Іран. Падпісаны дакумент з В'етнамам павялічыў еўразійскі экспарт на траціну.