Усе дамоўленасці замацуюць на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён стартаваў сёння ў Мінску і Мінскай вобласці. Гэта сёмая сустрэча бізнесу, парламентарыяў, кіраўнікоў рэгіёнаў і асобных абласцей. Сёлета форум праходзіць і ў анлайн-фармаце, каб не падвяргаць рызыцы здароўе ўдзельнікаў. Але арганізатары запэўнілі: такі рэжым не паўплывае на яго эфектыўнасць, а наадварот дазволіць удзельнічаць у дыскусіях куды большай колькасці палітыкаў і экспертаў. Усе мерапрыемствы форуму праходзяць пад знакам захавання гістарычнай памяці. З актуалізацыі гэтай агульнай задачы сёння пачалі работу эксперты. Як адзначылі парламентарыі, немагчыма стаяць убаку ад спробаў фальсіфікацый гісторыі.
Змястоўны і эканамічны парадак дня форуму. Удзельнікі абмяркоўваюць патэнцыйныя сумесныя праекты. У прыватнасці, Расія разглядае магчымасць вытворчасці на сваёй тэрыторыі БелАЗаў. А Беларусь выступіла з ініцыятывай выпуску дарожна-будаўнічай тэхнікі ў Бранску. Больш падрабязна аб заявах з форуму ў нашых наступных выпусках.
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартаваў у Мінску і Мінскай вобласці
28 сентября 2020













