Удзельнікі Беларуска-Паморскага эканамічнага форуму азнаёміліся з патэнцыялам Мінскай вобласці

15 сентября 2017

Удзельнікі дзявятага Беларуска-Паморскага эканамічнага форуму азнаёміліся з эканамічным патэнцыялам Мінскай вобласці. Адміністрацыя ваяводства на поўначы Польшчы, бізнесмены, кіраўнікі прамысловых і IT-кампаній наведалі завод па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, а таксама індустрыяльны парк "Вялікі камень". Адміністрацыя парка праявіла адкрытасць да партнёраў з Еўропы - сярод рэзідэнтаў ужо ёсць кампаніі з Аўстрыі і Літвы.

У рамках Беларуска-Паморскага форуму было заключана сяброўскае пагадненне. Слуцк і польскі Тчэў сталі гарадамі-пабрацімамі.

Польшча – адзін з асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў Мінскай вобласці. Заходняя краіна-суседка займае пятае месца па тавараабароце з цэнтральным рэгіёнам. Мы экспартуем у Польшчу калійныя ўгнаенні, хімічную прадукцыю, вырабы з дрэва, казеін.