Сабрана 75% плошчаў

5 августа 2014
Ужо намалочана больш як сем мільёнаў тон збожжа. Сабрана 75% плошчаў. Да адзнакі два мільёны паступова набліжаецца сталічны рэгіён. У Мінскай вобласці - 1 740 000 тон збожжа. Трохі не хапае гродзенскім і брэсцкім аграрыям да адзнакі на паўтара мільёна.

Ураджайнасць сёлета значна вышэйшая за леташнюю - 39,8 цэнтнера з гектара. У некаторых гаспадарках, напрыклад, СВК Прагрэс-Верцялішкі, збіраюць больш за 97 цэнтнераў з гектара. Бліжэй за астатніх да завяршэння ўборачнай кампаніі Гомельская вобласць. Там не сабрана ўсяго 10% плошчаў.