Уборачная ў разгары. Далучыліся да кампаніі аграрыі і Магілёўскай вобласці

20 июля 2019

Уборачная ў разгары. Далучыліся да кампаніі пасля непагадзі аграрыі і Магілёўскай вобласці.
На сёння ўбрана звыш 5% плошчаў - намалот склаў больш як 40 тысяч тон збожжа. Пры ўраджайнасці вышэйшай за леташнюю. На ўборку хлеба выйшлі ўсе раёны. У Магілёўскім сёння ўшаноўвалі і першых тысячнікаў у рэгіёне - гэта сямейны дуэт камбайнераў агракамбіната "Зара", бацька і сын Макосавы - Аляксей і Юрый. Для старэйшага гэта ўжо 28 уборачная і першая разам. Віншаванні прымалі і вадзіцелі Андрэй Максутаў і Уладзімір Котаў з гэтай жа гаспадаркі.
Звыш пяці тысяч аграрыяў Магілёўскай вобласці задзейнічаныя ва ўборачнай і каля тысячы двухсот камбайнаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя