Уборачная ў чатырох раёнах Мінскай вобласці набліжаецца да свайго завяршэння - некалькі дзён трэба аграрыям, каб завяршыць жніво ў Капыльскім, Нясвіжскім, Клецкім і Слуцкім раёнах. Між тым, па тэмпах уборкі адстаюць паўночныя раёны. Усяго ў рэгіёне ўбралі 65% плошчаў і сабралі больш за паўтара мільёна тон збожжа. Каб завяршыць уборачную ў Мінскай вобласці, неабходна максімум шэсць пагодлівых дзён. І, нягледзячы на гэта, зараз аграрыі пачалі і падрыхтоўку да наступнай пасяўной - апрацоўваць глебу і выбіраць сорт збожжавых і бабовых культур.
Між тым, завяршыць уборачную на палях цэнтральнага рэгіёна дапамагаюць сталічныя прадпрыемствы і дадаткова 200 адзінак тэхнікі. На дапамогу ў СВК прыехалі студэнты-аграрыі.














