Уборачная ў Беларусі ўжо выйшла на фінішную прамую

13 августа 2018

Такое надвор'е на руку аграрыям. Уборачная ў Беларусі ўжо выйшла на фінішную прамую. Засталося асвоіць усяго 15 % плошчаў. Каравай - 2018 ужо важыць больш як 4 мільёны 600 тысяч тон.

Масавае жніво завяршыла Брэсцкая вобласць. На яе рахунку больш як 910 тысяч тон хлеба. На апошніх 7 % плошчаў вядзе працы і Гродзенская. Тут сабрана 840 тысяч. Лідар па намалоце - Мінскі рэгіён - 1 мільён 200 тысяч тон збожжа. Нараўне ідуць Магілёўская і Віцебская вобласці - яны набліжаюцца да планкі 600 тысяч тон.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя