Уборачная кампанія працягваецца

1 августа 2013
Траціну плошчаў ужо ўбралі беларускія аграрыі. Вага каравая на сёння склала 2 мільёны 670 тысяч тон збожжа. Змяніліся лідары кампаніі. Зараз па намалоце наперадзе Мінская і Гомельская вобласці - у іх па 556 тысяч тон збожжа. Да паўмільённай адзнакі падыходзяць Брэсцкі і Магілёўскі рэгіёны. У гродзенскіх і віцебскіх аграрыяў - па 300 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне 32,7 цэнтнера з гектара.