Уборачная кампанія падыходзіць да завяршэння

24 августа 2016

Вага беларускага каравая на сёння каля 7 мільёнаў тон. У лідарах па намалоце Мінская вобласць - каля 2 мільёнаў тон, далей па ўбываючай ідуць Гродзенская, Брэсцкая і Гомельская вобласці. У кожным рэгіёне сабралі звыш мільёна тон збожжа. Зусім трохі да мільёна не хапіла Магілёўскай вобласці. Намалот паўночнага рэгіёна - амаль 700 тысяч тон, але лічба можа вырасці, бо тут яшчэ трэба ўбраць каля 30% плошчаў. Плануецца, што ў засекі краіны паступіць каля 9 мільёнаў тон збожжа.

Аграрыі адзначаюць: пры спрыяльным надвор'і ўборку могуць завяршыць за пяць-сем дзён. Не забываюць пра пасяўную. Азімы клін зерневых складзе звыш мільёна гектараў.