Уборачная кампанія - 2019 актыўна набірае тэмп

24 июля 2019

Уборачная кампанія ў Беларусі - у самым разгары. Якім будзе каравай сёлета - абмяркоўвалі напярэдадні на ўзроўні Прэзідэнта і ўрада. Аляксандр Лукашэнка правёў селектарную нараду  з кіраўнікамі ўсіх рэгіёнаў рэспублікі. Без увагі не засталося ніводнае пытанне. Асноўныя даручэнні галіны - у сюжэце Веранікі Буты. 

Брэстчына. Тут жніво пачалося адным з першых: зерневых палёў абмалацілі амаль палову. Мінская вобласць - самы хлебны рэгіён краіны. Тут збіраюць чвэрць рэспубліканскага каравая. Гомель традыцыйна ў тройцы лідараў па аб'ёме. Гродзеншчына адрозніваецца самай высокай ураджайнасцю. Паўночны і ўсходні раёны краіны  ўжо таксама прыступілі да жніва. Уборачная кампанія -  2019 актыўна набірае тэмп. 

І каб правесці яе максімальна эфектыўна, напярэдадні зверылі гадзіннікі і расставілі акцэнты. На сувязі з Палацам Незалежнасці ўсе рэгіёны краіны. Прэзідэнт з самага пачатку задае высокую планку. 

Поўная мабілізацыя намаганняў і максімальная канцэнтрацыя на месцах. І гэта планка без праблем будзе пакораная. У гутарцы з губернатарамі яшчэ важнае даручэнне: збожжа на палях заставацца не павінна. 

Клімат апошнія дзесяцігоддзі змяняецца так хутка, што за ім не паспявае сельская гаспадарка. Прэзідэнт чарговы раз нагадвае: профільным спецыялістам трэба быць больш гнуткімі ў мышленні, заўсёды думаць аб новых культурах. Ды і дзейнічаць неадкладна. Так, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу губернатараў на добрую якасць гібрыднага жыта. Яму аддалі перавагу на Віцебшчыне. Вопыт можна пераняць і ў іншых рэгіёнах краіны. Дарэчы, тэма клімату няпростая для многіх абласцей. Прэзідэнт анансаваў, да гутаркі вернуцца. У найбліжэйшы час Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць гомельскіх аграрыяў. Уборачная кампанія - свайго роду іспыт за год. Маніторынг напярэдадні паказаў серыю парушэнняў. Усе пытанні ўзятыя пад кантроль. 

Без увагі не засталіся ні тэхніка, ні кадры. Сярод актуальных задач - папоўніць кармавыя запасы ў кожнай гаспадарцы, сабраць у дзяржрэзерв не менш за паўмільёна тон збожжа, больш актыўна працаваць з новымі тэхналогіямі. 

Масавую ўборачную на палях краіны даручана завяршыць за 20 дзён. Але галоўнае, на чым робіць акцэнт Кіраўнік дзяржавы, у пагоні за тэмпамі не страціць у якасці.