Лідараў уборачнай-2023 усё больш. Уклад у агульную справу ўнёс экіпаж з Клецкага раёна. Сяргей Янучок і Віктар Жукоўскі першымі ў Мінскай вобласці намалацілі 4 тысячы тон збожжа з улікам рапсу. Узнагароджваюць без адрыву ад працы - у полі. У самой гаспадарцы "Кухчыцы" ўжо ўбрана 95 % ад плана, гэта больш за 11 тысяч тон збожжа (відэа).
Уборачная-2023: хто ў новых лідарах Мінскай вобласці
15 августа 2023













