Уборачная-2021: У Беларусі намалацілі першыя паўмільёна тон збожжа

20 июля 2021
У Беларусі намалацілі першыя паўмільёна тон збожжа. Культуры ўбраны амаль на 7 працэнтах плошчаў. Больш за ўсё атрымана ячменю - 222 тысячы тон, у тым ліку азімага. Пшаніцы намалочана 128 тысяч тон,  у яе ўраджайнасць вышэй за леташнюю. Паскорыліся і тэмпы ўборкі азімага рапсу.