Аграрыі Мінскай вобласці падводзяць вынікі аграсезона. Агульны намалот збожжавых разам з кукурузай - больш за два мільёны тон. Значную частку ўраджаю размяркоўваюць паміж камбінатамі хлебапрадуктаў, дзе робяць муку, крупы і камбікорм. Адзін з найбуйнейшых перапрацоўшчыкаў - у Барысаве. Тут жа мясцовыя хлебапёкі прапануюць і духмяныя навінкі. Попыт і на суцэльназерневую прадукцыю, а таксама крафтавы хлеб.
Пра тое, як багацце нашых палёў гарантуе харчовую бяспеку, рэпартаж Аляксея Кандраценкі. Увесь сёлетні жнівень тысячы камбайнаў і збожжавозаў інтэнсіўна працавалі на палях Мінскай вобласці. 90 цэнтнераў з гектара ў Нясвіжскім і Клецкім або 45 у Крупскім і Бярэзінскім - у кожнага раёна свой важкі ўклад у агульны каравай. А гэта толькі збожжавых мільён 600 тысяч тон.
Значную частку намалоту яшчэ летам па гарачых слядах прывезлі на камбінаты хлебапрадуктаў у Слуцк, Мар'іну Горку, Маладзечна. Адзін з найбуйнейшых камбінатаў хлебапрадуктаў - у горадзе на Бярэзіне.
Збожжа на прадпрыемства ў Барысаў паступае з 11 раёнаў Мінскай вобласці. Адначасова тут на элеватарах можа захоўвацца 88 тысяч тон сыравіны для перапрацоўкі.
Шлях ад збожжа да мукі складаны і доўгі. Найперш - мнагаслойная ачыстка - на адным з узроўняў ёсць аптычны сепаратар. Тут адсейваецца зерне нетаварнага выгляду - напрыклад, пачарнелае. Сартавы млын - гэта шматпавярхоўка цэхаў з шумным абсталяваннем, дзе амаль няма людзей. Усе працэсы аўтаматызаваныя. На выхадзе ж не толькі звычайная мука.
Барысаўскі КХП - адзін з галоўных пастаўшчыкоў мукі для сваіх жа суседзяў - хлебазавода. Прадпрыемства з доўгай гісторыяй і шырокім асартыментам: больш за 100 найменняў хлябоў і хлебабулачнай прадукцыі. Стабільны попыт на класіку - гэта так званыя цаглінкі. Сярод гурманаў папулярныя і караваі ўльтравялікіх фарматаў. А яшчэ ў назвах - элементы павагі да сваёй малой радзімы.
Пашыраць асартымент перапрацоўшчыкам дазваляе дастатковы запас сыравіны. Атрымаць добры ўраджай удалося найперш за кошт строгага выканання агратэхналогій, бо сёлетні сезон для сельскай гаспадаркі стаў перыядам кліматычных выпрабаванняў.
Такім чынам і сёлетні ўраджай салодкіх караняплодаў мільён 300 тысяч тон - таксама годны вынік для ўсёй галіны АПК, якая ў нядзелю адзначыць сваё прафесійнае свята.
Уборочная-2021: агульны намалот збожжавых больш за 2 млн тон
18 ноября 2021













