Уборачная-2021: Каравай Мінскай вобласці зараз важыць паўмільёна тон

28 июля 2021
Беларускія аграрыі працягваюць гарачую працу на палях. Каравай Мінскай вобласці зараз важыць паўмільёна тон.

Хлебнай нівы ўбралі на 30 %. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па рэгіёне - каля 37 цэнтнераў з гектара. У гаспадарцы "Агранёманскі"  Стаўбцоўскага раёна, напрыклад, ужо ўбралі  азімы рапс і яравы ячмень. Зараз тэхніка выйшла ў палі з азімым жытам. Культура дае па 45 цэнтнераў з гектара. Залатое збожжа збіраюць дзевяць экіпажаў: штодзённы намалот збожжа - каля 500 тон.

На зернесушыльны комплекс ураджай паступае з вільготнасцю 15-16 %. За гадзіну да патрэбнай кандыцыі даводзяць 40 тон збожжа, за суткі каля 300 тон.