Уборачная-2021: беларускі каравай важыць ужо 5 млн 360 тыс. тон збожжа

14 августа 2021
У палях кіпіць уборка. Намалочана ўжо амаль 5 мільёнаў 360 тысяч тон збожжа. Па-ранейшаму больш за ўсіх нарыхтавала Мінская вобласць - 1 мільён 339 тысяч тон. У сталічным рэгіёне і самая высокая ўраджайнасць. Па тэмпах уборкі ў лідары вырваўся Магілёўскі рэгіён, абагнаўшы злёгку Брэсцкі. У гэтых абласцях апрацавана больш за 91 % плошчаў. Не адстае і Гомельская вобласць. Тут засталося ўбраць збожжа менш чым з 15 % плошчаў. Па намалоце на трэцім месцы ўслед на сталічным і Брэсцкім рэгіёнамі - Гродзенскі (больш за 815 тысяч тон хлеба). На фінішную прамую выходзяць і аграрыі Віцебскай вобласці. Яны абяцаюць завяршыць жніво раней за звычайнае.