Уборачная-2021: Аграрыям засталося ўбраць менш чым 10 % плошчаў, Магілёўская вобласць завяршыла ўборку

18 августа 2021
Нягледзячы на надвор'е, у палях ідзе актыўная праца. Аграрыям застаецца ўбраць менш чым 10 % плошчаў. Намалот набліжаецца  да 6 млн тон. Амаль 1,5 млн тон збожжа на рахунку сталічнага рэгіёна. Хлебаробам  Брэсцкай вобласці застаецца апрацаваць толькі 3 % плошчаў новага ўраджаю. З дня на дзень свой мільён назбірае Гродзенскі рэгіён. Віцебскі і Гомельскі намалацілі 720 і 740 тыс. тон адпаведна. Завяршыла работы Магілёўская вобласць, на яе рахунку сёлета 825,5 тыс. тон збожжа.