Уборачная-2017 у Беларусі

15 августа 2017

Трэцяя вобласць-мільянер можа ўжо сёння з'явіцца ў Беларусі. Гродзенскаму рэгіёну да запаветнай адзнакі засталося сабраць усяго 55 тысяч тон збожжа.

Лідар уборачнай па-ранейшаму Мінская вобласць - намалот склаў 1 мільён 306 тысяч тон, на другім месцы Брэсцкі рэгіён - 1 мільён 159 тысяч. Тут ужо завяршаецца масавае жніво. У Гомельскай вобласці аграрыі сабралі 805 тысяч тон збожжа, у Магілёўскай - 716,5 тысячы, а ў Віцебскай крыху больш за 446 тысяч тон. Усяго ў краіне намалочана 5 мільёнаў 377 тысяч тон збожжа. Убрана практычна 69 працэнтаў плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць - 36 цэнтнераў з гектара.