Уборку зерневых у Беларусі плануецца завяршыць у найбліжэйшыя дні

21 августа 2017

Беларусь разлічвае атрымаць больш як 8 мільёнаў тон зерневых - без уліку кукурузы. Ураджайнасць сёлета вышэй чым летась, аб гэтым паведаміў сёння намміністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Самая высокая - у Гродзенскай вобласці - 43 з паловай цэнтнера з гектара. У чатырох гаспадарках краіны дасягнулі рэкорду - больш за 100 ц/га. Гэта гаворыць пра тое, што гатункі зерневых культур сёння здольныя даваць высокія ўраджаі. Для гэтага неабходна захаванне ўсіх тэхналагічных працэсаў.

Такім чынам, уборку зерневых у Беларусі плануецца завяршыць у найбліжэйшыя дні. Працягваецца ўборка яравога рапсу і завяршаецца рванне лёну. Затым асноўная задача ў аграрыяў - нарыхтоўка кармоў.