Надвор'е паскорыла і ўборку азімага ячменю. Бо калі збожжа не зняць своечасова, ураджай можа загінуць. Працы сканчаюць у Брэсцкай вобласці. Усяго за некалькі дзён у рэгіёне паспелі прыбраць больш за 80 % плошчаў. На чарзе рапс і жыта. Ударнымі тэмпамі зараз працуюць і на палях Мінскай вобласці. Сёння ўшаноўвалі першы экіпаж-тысячнік.
Як аграрыі спраўляюцца з гарачым надвор'ем, і як яно ўплывае на ўраджайнасць, даведаемся ўжо зараз. Рэпартаж Марыі Тройніч.(відэа)













