Пасля дажынак на сваіх палях сельскагаспадарчыя арганізацыі накіроўваюць тэхніку на прысядзібныя ўчасткі ў вёскі. Па чарзе, складзенай у сельсавеце, тэхніка трапіць да кожнага. Такая дапамога падсобным гаспадаркам - пастаянная практыка. Кошт паслугі даступны ўсім: адна сотка абмолу - 15 тысяч рублёў.
У прыватным сектары Мінскай вобласці сёлета каля 6000 гектараў зерневых палёў. З іх амаль 98% ужо абмалочана. На гэтым тыдні ўсе вяскоўцы цэнтральнага рэгіёну адзначаць свае дажынкі.














