Не забываюцца і пра вітамінны ўраджай. У садаводаў пачаўся яблычны сезон. Нягледзячы на віражы надвор'я - халодную вясну і рэкордна гарачае лета - румяны ўлоў сёлета багаты. Напрыклад, у фермерскай гаспадарцы пад Маладзечнам ён у два разы больш чым летась: з 100 гектараў фруктовых плантацый знімуць тысячу тон яблыкаў. Плён сваіх прац садоўнікі пастаўляюць як у айчынныя магазіны, так і на экспарт. Сярод асноўных пакупнікоў Расія.
У садаводаў пачаўся яблычны сезон
24 сентября 2021













