У вытворчага аб'яднання Беларуснафта з'явіўся першы актыў у Расіі

23 октября 2013

Беларускае прадпрыемства набыло расійскую нафтавую кампанію. Купля прайшла праз аўкцыён, аплата ўжо зробленая ў поўным аб'ёме і склала больш за 3,5 мільярда расійскіх рублёў. Федэральная антыманапольная служба Расійскай Федэрацыі вынесла станоўчае рашэнне аб набыцці 100% акцый і актываў расійскай нафтавай кампаніі. Агульны аб'ём запасаў і рэсурсаў набытага прадпрыемства - больш чым 40 мільёнаў тон, гадавая здабыча нафты і газавага кандэнсату - каля 140 тысяч тон. Набыццё новай нафтавай кампаніі з'яўляецца часткай праграмы развіцця бізнесу Беларуснафты на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.