Па-свойму сімвалічна, што адзін з лакаматываў у развіцці гандлёва-эканамічных і культурных сувязяў паміж нашай краінай і Паднябеснай - развіццё міжрэгіянальных кантактаў. Напрыклад, у Мінскай вобласці з КНР тавараабарот набліжаецца да двух мільярдаў долараў. Прычым тон задае не толькі індустрыяльны парк. Высокі попыт на беларускую прадукцыю дрэваапрацоўкі, а таксама мясныя і малочныя прадукты з такіх буйных прамысловых цэнтраў, як Слуцк, Барысаў, Маладзечна. Прычым нашы перапрацоўшчыкі ўжо маюць у гарадах Кітая і свае прадстаўніцтвы.
У адносінах Мінскай вобласці з Паднябеснай гэты год багаты на прыгожыя даты. 20 гадоў гандлёва-эканамічным і культурным сувязям з горадам Чунцін, а таксама дзесяцігоддзе сяброўскіх адносін з правінцыяй Гуандун.













