У Мінска ў наступным годзе з'явіцца ўласны свінагадоўчы комплекс

4 ноября 2014
Але тэрытарыяльна размесціцца ён ў Лагойскім раёне. Сёння на месцы будаўніцтва мэр сталіцы Мікалай Ладуцька правёў выязное пасяджэнне. Спецыялісты абмеркавалі праект і магутнасці прадпрыемства. Як плануецца, на свінагадоўчым комплексе будуць вырошчваць да 30 тысяч галоў за год, 6 тысяч з іх племянных жывёл. Там жа размесцяцца памяшканні для сушкі і перапрацоўкі зерня і захавання камбікорму.Генадзь Васілеўскі, заказчык будаўніцтва свінагадоўчага комплексу, дырэктар ААА Мінскі камбінат хлебапрадуктаў Сталічная мельніца: Гэта будзе сучасны комплекс з прымяненнем усіх ахоўных мер па развядзенні свінапагалоўя. Тут будзе ўлічвацца і кармавая база, і племянная гадоўля для таго, каб у нас быў замкнёны цыкл.Спецыялісты распрацоўваюць планы камунікацый, электрасетак і газу. Затым аб'явяць тэндар на закупку абсталявання і будаўніцтва вытворчых памяшканняў. Прыкладны кошт праекта - 800 мільярдаў рублёў.