У Еўрабанка адклікалі ліцэнзію

6 августа 2015

Як заявілі ў Нацбанку, рашэнне прынятае з-за працяглага невыканання патрабаванняў Банкаўскага кодэкса і адсутнасці перспектыў па нарошчванні нарматыўнага капіталу, што ставіла пад пагрозу інтарэсы ўкладчыкаў. Рэгулятар таксама ўлічыў стратную дзейнасць Еўрабанка сёлета і вынікі комплекснай праверкі ў канцы мінулага года. Гаворка ішла пра высокія рызыкі ў дзейнасці банка і нездавальняючую якасць кіравання. Сёлета Еўрабанку ўжо прыпынялі дзеянні ліцэнзіі па большасці аперацый. Аднак парушэнні не былі ліквідаваныя. Да стварэння ліквідацыйнай камісіі або прызначэння антыкрызіснага кіраўніка Еўрабанку забараняецца заключаць новыя дагаворы.