Лічбавае супрацоўніцтва для Беларусі і Эстоніі - самы перспектыўны кірунак

7 февраля 2018

Сёння пра гэта заявіў Мерыке Какаеў на бізнес-форуме ў Мінску. Пасол Эстоніі ў Беларусі адзначыў, што сёлета цікавасць прадпрымальнікаў дзвюх краін да супрацоўніцтва вырасла - і значна.

Пазітыўна ацэньваецца і ўзровень тавараабароту - гэта больш за 100 мільёнаў долараў за 2017, і ёсць рэзервы для яго росту. Высокі ўзровень інвеставання Эстоніі ў эканоміку Беларусі.

Аляксандр Федарчук, гендырэктар УП "Мінскае аддзяленне БелГПП": "Летась было засвоена $33 млн эстонскага капіталу. Сярод праектаў стварэнне прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы ў Бярэзінскім раёне, віцебская лесапільня, якая асвоіла каля $10 млн і плануе да засваення ў 2018 годзе яшчэ $12-13 млн. Чатыры прадпрыемствы ў СЭЗ "Мінск" маюць эстонскі капітал, існуе тавараправодная сетка нашых прадпрыемстваў".

Мерыке Какаеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Беларусі: "Мы можам супрацоўнічаць у розных сферах эканомікі, у тым ліку ў машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, але самым перспектыўным лічу лічбавае супрацоўніцтва".

Правесці перамовы з прадстаўнікамі эстонскіх кампаній змаглі прадстаўнікі паўсотні беларускіх прадпрыемстваў рознага профілю.