Цэны ніжэйшыя, асартымент шырэйшы

1 апреля 2014
Белкаапсаюз абяцае знізіць закупачныя цэны тавараў ужо сёлета на 10-15%. Гэта стане магчыма дзякуючы фармату адзінага аптовага аператара для ўсёй сістэмы спажыўкааперацыі. Першы аптова-лагістычны цэнтр, які будзе працаваць без пасярэднікаў, адкрылі сёння ў Мінску. Выгаду ад маштабнай перабудовы спажывецкага рынку ў першую чаргу адчуюць жыхары сяла.

У планах спажыўкааперацыі - стварыць аптовыя цэнтры не толькі харчовых, але і прамысловых тавараў. Дарэчы, Белкаапсаюз умацоўвае свае пазіцыі і на міжнародным рынку.