Цэны на прадукты харчавання за мінулы год выраслі на 3%

28 декабря 2017

Такі вынік маніторынгу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Прычым больш за ўсё падаражалі малако і яйкі. А вось гародніна наадварот - патаннела. У цэлым, за 12 месяцаў кошт прадуктовага кошыка заставалася на адным узроўні. Выключэнне - знакаміты "індэкс аліўе". Так інгрэдыенты да класічнай навагодняй стравы выраслі ў цане на 13% у перыяд святаў.

Алена Манкевіч, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:

"Мы не супраць таго, каб рынак сам рэгуляваў цэны, але тады павінны расці і даходы насельніцтва, каб былі суадносіны. У першым паўгоддзі гэтага не было. У трэцім таксама мы не бачылі, каб паказчыкі зраўняліся. Але чацвёрты радуе. Паказаў, што ўзровень даходаў насельніцтва адпавядае росту цэн - г. з. гэтая рэгулюемасць супала".

Спецыялісты Федэрацыі прафсаюзаў вывучылі магазіны ў 118 раёнах Беларусі. У кожным гандлёвым пункце праверылі каля 80 тавараў.