Цэнтральны рэгіён завяршае другі ўкос

8 июля 2019

Плошчы з маладой бульбай паказвае кіраўнік гаспадаркі Смалявіцкага раёна Уладзімір Крапіўка. Тут раннюю гародніну нумар адзін збіраюць уручную, каб не сапсаваць таварны выгляд. Сёлета ўраджайнасць атрымалася меншай чым летась. Паказчыкі парушыла засуха, якая супала з цвіценнем.

А на бела-ружовых палях побач – беларуская класіка. Ад сартоў "скарб" і "маніфест" чакаюць мінімум 70 тон з гектара. Культура не толькі самая ўстойлівая, лепшая для захавання. 

І калі для бульбы дажджы неабходныя, капуста  пераспявае. Раннія качаны не паспяваюць збіраць.

Паралельна ў рэгіёне завяршаюць другі ўкос траў. Аднагадовы райграс, багаты пратэінам, важна апрацаваць па тэхналогіі. У гаспадарцы «Смалявічы Бройлер» яе выконваюць, каб скараспелую траву яшчэ двойчы ўбраць і атрымаць як мага больш сакавітых кармоў. 

З другога ўкосу ўбраць трэба будзе яшчэ  40 працентаў плошчы. гектараў. Гэтага дастаткова для Мінскай вобласці. Механізатарам няма калі адпачываць  - у палях кожная гадзіна на рахунку. Следам за травамі нон-стоп  касьба азімага рапсу. А там і да ўборачнай рукой падаць. Таму зараз галоўнае  - трымаць планку.