Цэнтральную экспазіцыю выставы ТIBO "IT-краіна Беларусь" наведаў Андрэй Кабякоў

16 мая 2018

Сёння цэнтральную экспазіцыю выставы ТIBO "IT-краіна Беларусь" наведаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Інавацыйныя распрацоўкі па вядзенні дакладнага земляробства, укараненні электронных дзяржзакупак з адной крыніцы, паляпшэнні працы камунальных службаў прапанавалі Мінсельгасхарч, Міністэрства гандлю, Мытны камітэт, Мінгарвыканкам. У цэлым сёння каля 70 % дакументаў дзяржорганаў паступаюць ва ўрад і апрацоўваюцца ў электронным лічбавым фармаце. Ідзе актыўная праца над стварэннем ID-карты, да канца года яна будзе выпушчана.