Цэнтр развіцця козагадоўлі з'явіцца ў Мінскай вобласці

6 апреля 2020
Праект першы для Беларусі. Пад Дзяржынскам  дырэктар племянной казінай фермы  Дзмітрый Крылоў плануе за год атрымліваць тысячу тон казінага малака. Амбіцыйны праект рэалізуюць ужо да канца 2020-га. Прасторныя ангары на паўтары тысячы галоў ужо гатовы, зараз вядзецца будаўніцтва аўтаматызаванага даільнага комплексу. Так званая карусель зможа адначасова абслужыць 500 жывёл, у старой зале - змяшчаюцца толькі 24 асобіны.

Дзмітрый Крылоў, дырэктар фермерскай гаспадаркі: "У 2017 мы задумалі зрабіць сучасны цэнтр развіцця козагадоўлі, які будзе ўключаць у сябе і штучнае асемяненне, і трансплантацыю эмбрыёнаў для паскоранага размнажэння высокапрадуктыўных жывёл, і  ўсе сучасныя падыходы па ўтрыманні дробнай рагатай жывёлы, у прыватнасці, коз".

Стары будынак фермы будзе пераабсталяваны пад міні-завод. Дзе змогуць за суткі перапрацоўваць 5 тон малака. Дарэчы, менавіта ў казіным - менш лактозы, значна больш вітамінаў і яно лічыцца гіпалергенным.