Цэнавая сітуацыя ў Беларусі стабільная. Інтэрв'ю з кіраўніком МАРГ Уладзімірам Калтовічам

22 апреля 2018

Цэнавая сітуацыя ў Беларусі стабільная. Усе тарыфы ад манапалістаў і дамінантаў рынку - ЖКГ, сувязь, транспарт, энергетыка - знаходзяцца пад кантролем рэгулятара - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дабро на павышэнне толькі ад яго, але крытэрыі ўсё тыя ж - прыбыткі людзей і прагнозны ўзровень інфляцыі.

Свабодны рынак жыве па сваіх законах. Тут канкурэнцыя і прадпрыемстваў, і гандлёвых сетак - якасцю і коштам тавара. З пачатку года ўсплёскаў росту цэн на рынку няма. Але галоўныя пытанні ад пакупнікоў, якія кожны дзень прыходзяць у магазін, застаюцца: ці не скокнуць цэны вышэй за інфляцыю?

Як стрымаць апетыты бізнесу, а таксама як хітраць часам вытворцы і гандаль? Аб гэтым наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк спыталася ў Кіраўніка МАРГ Уладзіміра Калтовіча.