Цана маркі Brent сёння апусцілася ніжэй за 17 долараў

22 апреля 2020
Новае ўзрушэнне на сусветным нафтавым рынку. Цана маркі Brent сёння апусцілася ніжэй  за 17 долараў. Падобны рух быў амаль 20 гадоў таму. Кошт амерыканскай WTI  крыху большы за 10 долараў. Ля берагоў Каліфорніі зараз знаходзяцца танкеры, якія перавозяць вялізны аб'ём паліва, - 20 мільёнаў бараляў. Гэтага дастаткова, каб задаволіць 20 % штодзённага сусветнага попыту. Ім зараз проста няма куды разгружацца. Міністры краін АПЕК+ правялі экстранную нефармальную тэлеканферэнцыю. Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі гатоўнасць скарачаць здабычу чорнага золата  ў рамках дамоўленасцяў, дасягнутых 12  красавіка. 

У панядзелак цана нафты WTI  ўпершыню ў гісторыі  абвалілася да мінус 40 долараў за бараль. Гэта таксама выклікана рэкордным падзеннем попыту на нафту.