Мэты ўстойлівага развіцця і экспартны патэнцыял - цэнтральныя тэмы Тыдня прадпрымальніцтва

24 февраля 2020
Дзелавая актыўнасць у рэгіёнах, Мэты ўстойлівага развіцця і экспартны патэнцыял - цэнтральныя тэмы цяперашняга Тыдня прадпрымальніцтва. Ён пачаўся сёння. Прадстаўнікі ўлады і бізнесу сумесна правядуць больш як паўтары тысячы семінараў і канферэнцый па ўсёй краіне. 

Галоўная падзея гэтага бізнес-тыдня - дзелавы форум. У ім прыме ўдзел больш за паўтысячы ўдзельнікаў бізнес-асацыяцый Беларусі, Кітая і краін Еўропы.