Трубаправод, што забяспечвае наваполацкі "Нафтан", поўнасцю ачычышчаны ад бруднай нафты

23 июля 2019

Зараз НПЗ можа атрымліваць чыстую сыравіну па дзвюх ветках нафтаправода. Нагадаем, першую ачысцілі да пачатку гэтага месяца. А завяршыць работы на паўночным напрамку плануецца да сярэдзіны жніўня. Гэта прадугледжана дарожнай картай па замяшчэнні бруднай нафты на нашай тэрыторыі. Яе прынялі беларускія і расійскія партнёры, каб аператыўна аднавіць працу нафтаправодаў у ранейшым рэжыме. Усяго ў Беларусь трапіла крыху больш за мільён тон бруднай сыравіны з Расіі.