Сухое надвор'е спрыяе высокім тэмпам жніва. Тры з паловай мільёны тон хлеба ўжо сабрана беларускімі аграрыямі.
Да мільёна набліжаецца сталічны рэгіён. Тут убрана 60 % плошчаў. Першы ў вобласці па намалоце - Слуцкі раён, лепшы па ўраджайнасці - Нясвіжскі. Брэсцкай вобласці засталося сабраць 1/5 частку ўраджаю збожжа. На рахунку Гродзенскага рэгіёна больш за 734 тысячы тон хлеба. Віцебская вобласць па намалоце абыходзіць Гомельшчыну. Магілёўскі рэгіён перасягнуў адзнаку 300 тысяч тон.